/ Агульныя звесткі

Агульныя звесткі

Дата пачатку дзейнасці – 10 чэрвеня 1999 года.

Форма ўласнасці – дзяржаўная.

Арганізацыйна-прававая форма – унітарнае прадпрыемства.

РУП «Белмытсэрвіс» з'яўляецца буйнейшным аператарам на рынку лагістычных паслуг Беларусі. Лагістычная дзейнасць, якая ажыццяўляецца Прадпрыемствам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, грунтуецца на стварэнні ведамаснай лагістычнай сістэмы з ужываннем найноўшых IT-тэхналогій, статусу 3PL-правайдара, развітай інфраструктуры ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Унікальнасць РУП «Белмытсэрвіс» заключаецца ў магчымасці выканання лагістычных аперацый як паасобку, так і ў рамках комплекснага лагістычнага абслугоўвання, якое ўключае:

1. Транспартныя паслугі – арганізацыя міжнародных і ўнутрырэспубліканскіх грузаперавозак уласным транспартам.

2. Экспедыцыйныя паслугі:

2.1 аўтамабільны транспарт;

2.2 авіятранспарт;

2.3 марскі транспарт;

2.4 чыг. транспарт;

2.5 мультымадальныя (змешаныя) перавозкі.

3. Паслугі мытнага прадстаўніка, уключаючы:

3.1 мытнае дэклараванне тавараў, у тым ліку ў электронным выглядзе, з мэтай змяшчэння іх пад мытную працэдуру на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

3.2 папярэдняе інфармаванне мытных органаў Рэспублікі Беларусь;

3.3 папярэдняе апавяшчэнне мытных органаў краін Еўрапейскага Саюза (ЕС), у тым ліку з атрыманнем гарантыі на перавозку грузаў пад мытным кантролем па працэдуры Т1 па тэрыторыі ЕС пры знаходжанні грузу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

4. Складавыя паслугі (на складах часовага захоўвання, мытных складах, складах агульнага карыстання, размешчаных у т. л. у транспартна-лагістычных цэнтрах):

4.1 захоўванне на складах і размяшчэнне на пляцоўцы;

4.2 спадарожныя паслугі па складавай апрацоўцы (кансалідацыя, дзекансалідацыя адпраўленняў, пакаванне, перапакаванне, камплектацыя, сартаванне, маркіроўка кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі і акцызнымі маркамі, увязка і пакаванне грузаў пры дапамозе стрэйч-плёнкі, пагрузачна-разгрузачныя працы, узважванне, перавалка грузаў, рэзерваванне палетамесцаў

 

5. Паслугі па забеспячэнню выплаты мытных пошлін, падаткаў пры мытным транзіце тавараў па тэрыторыі краін Мытнага саюза шляхам:

5.1 прадстаўленне забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў спосабам паручыцельства;

5.2 экспедзіраванне грузаў пры іх дастаўцы да мытных органаў Рэспублікі Беларусь.

6. Інфармацыйныя паслугі:

6.1. кансультацыі і тлумачэнні па нормах заканадаўства па знешнеэканамічнай дзейнасці, па пададзеных паслугах;

6.2 папярэдняя класіфікацыя тавараў у адпаведнасці з ЕТН ЗЭД Мытнага саюза;

6.3 іншыя (перадача і прыём інфармацыі пры дапамозе факсімільнай сувязі, сеткі Інтэрнэт, у тым ліку з выкарыстаннем праграмных прадуктаў, распрацаваных РУП «Белмытсэрвіс»).

7. Страхавыя паслугі: РУП «Белмытсэрвіс» выступае ў якасці страхавога агента ЗАСТ «Прамтрансінвест».

 

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

  •  РУП «Белмытсэрвіс»,  з'яўляецца рэдакцыяй сродкаў масавай інфармацыі, ажыццяўляе вытворчасць і выпуск часопіса «Мытны веснік» і бюлетэня «Мытная статыстыка знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь»;
  • у адпаведнасці з пералікам, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2013 г. № 2013 г. № 589, РУП «Белмытсэрвіс» з'яўляецца арганізацыяй, якая мае права на зварот падатку на дададзены кошт фізічным асобам, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства ў дзяржаве-члене мытнага саюзу;
  • у адпаведнасці з падпунктам 2.4 пункта 2 Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2015 г. № 305 «Пра сістэму электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску» РУП «Белмытсэрвіс» з'яўляецца аператарам сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў для заезду ў аўтадарожныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь