/ ПАСЛУГІ ПАРУЧЫЦЕЛЬСТВА ПРЫ МЫТНЫМ ТРАНЗІЦЕ ТАВАРАЎ

ПАСЛУГІ ПАРУЧЫЦЕЛЬСТВА ПРЫ МЫТНЫМ ТРАНЗІЦЕ ТАВАРАЎ

ПАРУЧЫЦЕЛЬСТВА РУП «БЕЛМЫТСЭРВІС» - ГАРАНТЫЯ НАДЗЕЙНАСЦІ ВАШАГА ТРАНЗІТУ ПА ТЭРЫТОРЫІ ЕАЭС

Для заключэння доўгатэрміновага дагавора Вам патрэбна загадзя звярнуцца ў аддзел лагістыкі філіяла РУП «Белмытсэрвіс», у якім Вы абслугоўваецеся, і падаць наступны камплект дакументаў.

Кантакты філіялаў

Брэсцкі філіял:

Тэл. 8 (0162) 27-46-19,
8(0162) 27-45-45
e-mail: ol@tlc.brest.by
Віцебскі філіял:

Тэл. 8 (0212) 61-62-44,
8 (0212) 61-62-54
e-mail:znslog@vitebsk.declarant.by
Гродзенскі філіял:

Тэл. 8 (0152) 71-50-71,
8 (0152) 75-86-01
e-mail: otesl@grodno.declarant.by
Гомельскі філіял:

Тэл. 8 (0232) 49-20-83,
8 (033) 370-25-21      
e-mail: garant@gomel.declarant.by
Мінскі філіял:

Тэл. 8 (017) 500-17-10,
8 (017) 500-17-54
e-mail: blog@minsk.declarant.by
Магілёўскі філіял:

Тэл. 8(0222) 79-94-25,
8 (0222) 79-94-28   
e-mail: izm@mogilev.declarant.by


Перавагі доўгатэрміновага супрацоўніцтва з РУП «Белмытсэрвіс» па прадстаўленні гарантый пры транзіце:

1. Быць нашым пастаянным кліентам - гэта выгадна і зручна!

Мы прадастаўляем магчымасць кругласутачнага штодзённага суправаджэння і своечасовага афармлення ЭПІ і гарантыі без чакання афармлення на мяжы ў рамках адной дамовы, якая дзейнічае па ўсёй краіне.

2. Комплексная паслуга СЕРТЫФІКАТ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ + ЭПІ!

Мы гатовы вызначыць комплекс паслуг у залежнасці ад Вашых патрэб.

3. Індывідуальны падыход пры фарміраванні кошта паслуг!

Кошт нашых паслуг залежыць ад аб'ёмаў перавозак і тэрміну супрацоўніцтва.

4. Аформіць гарантыю на кароткія адлегласці яшчэ танней!

Мы эканомім Вашы грошы. Кошт паслуг пры перавозцы тавараў на кароткія адлегласці прывабна нізкі.

123.jpg


ПАСЛУГІ РУП «БЕЛМЫТСЭРВІС» ПА ПРАДАСТАЎЛЕННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ВЫПЛАТЫ МЫТНЫХ ЗБОРАЎ, ПАДАТКАЎ ПА МЫТНАЙ ПРАЦЭДУРЫ МЫТНАГА ТРАНЗІТУ: 

1. Паручыцельства з выкарыстаннем у якасці гарантыі сертыфіката забеспячэння выплаты мытных збораў, падаткаў

            Мы прапануем дадзены спосаб прадастаўлення забеспячэння пры перамяшчэнні Вашых тавараў да мытняў прызначэння Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі.

Кошт паслугі залежыць ад:

  • сумы забеспячэння выплаты мытных збораў, падаткаў (мытны збор + ПДВ);
  • далёкасці перавозкі.

2. Гарантыя РУП «Белмытсэрвіс» як экспедытара, які валодае статусам «Упаўнаважаны эканамічны аператар»

Мы прапануем дадзены спосаб прадастаўлення забеспячэння пры перамяшчэнні Вашых тавараў да мытняў прызначэння Рэспублікі Беларусь.

Кошт паслугі залежыць выключна ад сумы забеспячэння выплаты мытных збораў, падаткаў (мытны збор + ПДВ)