/ Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

Парадак падачы і разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Электроны зварот

Пытанні, якія найчасцей задаюць


Паважаныя дамы і спадары!

Работа з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у рэспубліканскім унітарным прадпремстве «Белмытсервіс» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года №300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».

Звароты абавязаны быць аформлены у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах  грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18 ліпеня  2011 года № 330-3. Патрабаванні да пісьмовых зваротаў знаходзяцца ў раздзеле «Парадак падачы і разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб». Патрабаванні да электроных зваротаў знаходзяцца ў раздзеле «Электроныя звароты» – падраздзелы «Электроныя звароты грамадзян», «Электроныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрамальнікаў»

Вашыя пісьмовыя звароты вы можаце  накіроўваць па адрасе: 220116, г. Мінск, вуліца Лермантава, 27.

Электроныя звароты вы можаце падаць праз спецыяльныя формы ў раздзеле «Электроныя звароты»

Звароты абавязаны быць разгледжаны не пазней 15 дзен, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца. Тэрмін разгледжвання пачынаецца з дня, які ідзе за днём рэгістрацыі зварота ў арганізацыі.

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня  2011 года № 330-3 Аб зваротах  грамадзян і юрыдычных асоб” звароты могуць быць пакінуты без разгледжвання па сутнасці, калі:

1. Звароты не адпавядаюць патрабаванням, якія ўсталяваны пунктамі 1-6 артыкула 12 сапраўднага Закона:

  • Не змяшчаюць у сябе прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • Не змяшчаюць поўнага найменавання юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, імя, імя па бацьку  кіраўніка або асобы, якая ўпаўнаважана ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • Змяшчаюць тэкст, які немагчыма прачытаць;
  • Змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы

2. Зварот падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстітуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэса, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсталяван іншы парадак падачы і разгляду дадзенага звароту;

3. Зварот змяшчае  пытанні, рашэнні якіх не адносіцца да кампетэнцый РУП “Белмытсервіс”;

4. Без уважлівай прычыны прапушчан тэрмін падачы скаргі;

5. Пададзены паўторны зварот, які ўжо быў рагледжаны па сутнасці і не змяшчае ў сабе новых абставін, якія бы мелі значэнне для яго разгляду;

6. З заяўнікам спынена перапіска

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з падпунктам 1.1. пункта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» звароты грамадзян, у тым ліку і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, першапачаткова належаць разгледжванню па сутнасці ў адпаведнасці з кампетенцыяй філіялаў РУП «Белмытсервіс», якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і знаходзяцца ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў звароте.

Усе вашы звароты будуць разгледжаны і ва ўсталяваны тэрмін вам будзе дазены адказ.

Прыём грамадзян  і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ў РУП «Белмытсервіс» ажыццяўляецца генеральным дырэктарам і намеснікам генеральнага дырэктара РУП «Белмытсервіс» па адрасе: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага 104-А у адпаведнасці з графікам прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які знаходзіцца ў раздзеле «Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб».