Домашняя страница / О компании / Новости

РУП “Белмытсэрвіс” віншуе са святам Нараджэння Хрыстова!

Паважаныя сябры!

РУП “Белмытсэрвіс” шчыра віншуе са светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Для кожнага хрысціяніна гэтае вялікае свята з’яўляецца святам згоды і міру, крыніцай надзеі, святла і супакою, часам чакання цуду. Свята Нараджэння Хрыстова дае нам цудоўную магчымасць спыніцца, адкласці ў бок жыццёвую мітусню, наведаць родных і блізкіх нам людзей, каб узрадаваць іх навіной аб нараджэнні Збавіцеля, сказаць важныя і чаканыя словы любві.

Гэтыя чароўныя дні – час для добрых спраў, спагады і міласэрнасці, магчымасць падзяліцца цеплынёй свайго сэрца і святлом сваёй душы з кожным, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу.

Мы жадаем усім святочнага настрою, міру і радасці, шчасця і Божай дапамогі ва ўсіх добрых пачынаннях!

Возврат к списку