Домашняя страница / О компании / Новости

Звязда: супрацоўнікі «Белмытсэрвіса» наведалі Дом урада

Год міру і стварэння актыў РУП «Белмытсэрвіс» пачаў з наведвання Дома урада — цэнтра заканадаўчых ініцыятыў дзяржавы, унікальнага месца, якое ацалела ў гады вайны, у сценах якога стваралася Канстытуцыя суверэннай Беларусі, дзе нараджаўся беларускі парламентарызм, дзе асабліва адчуваецца дачыненне да сучаснасці і будучыні Беларусі — тут Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прымаюцца законы.

Дарэчы, лагістычную і транспартна-экспедыцыйную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь рэгулююць больш як 70 розных як па ўзроўню прыняцця, так і па ступені ўплыву нарматыўна-прававых актаў, якія вызначаюць грамадзянска-прававыя адносіны суб’ектаў гаспадарання, дзейнасць розных відаў транспарту, мытнае і пагранічнае адміністраванне, інвестыцыйнае, зямельнае і падатковае заканадаўства, дзейнасць у свабодных эканамічных зонах, рэгуляванне мясцовых органаў улады.

З беларускімі парламентарыямі ў РУП «Белмытсэрвіс» устанавіўся высокі ўзровень супрацоўніцтва. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на працягу 2022 года на пастаяннай аснове ажыццяўлялі растлумачэнне калектыву актуальных грамадска-палітычных пытанняў, прымалі актыўны ўдзел у рабоце дыялогавых пляцовак па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, выступалі на семінарах па пытаннях кадравай і ідэалагічнай работы ў РУП «Белмытсэрвіс».

Сумесная плённая стваральная работа будзе прадоўжана ў бягучым годзе, адзначылі ў «Белмытсэрвісе».

Крыніца: Звязда.

Возврат к списку