Будаўніцтва Тураўскага малочнага камбіната ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці.
Праект рэалізуецца ў 2 этапы:1 этап: Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю аб'екта «Малочны камбінат у горадзе Тураў Жыткавіцкага раёна». Тэрмін рэалізацыі - 1 паўгоддзе 2013 года.
2 этап: выхад на праектныя магутнасці па перапрацоўцы 400 тон (у пераліку на малако) сыравіны ў суткі. Тэрмін рэалізацыі - 31 снежня 2018 года.
ААТ "Тураўскі малочны камбінат" спецыялізуецца на вытворчасці паўцвёрдых і мяккіх сыроў італьянскай групы: мацарэлы паўцвёрдай, мацарэлы мяккай, крэмчыза, маскарпонэ, рыкоты, рыкатыны, праволы, правалеты, скаморцы.
Партнёр Гомельскага філіяла – ААТ «Тураўскі малочны камбінат».