Гасцініца «Белмытсэрвіс Брэст» – гэта сучасны 6-ці павярховы будынак, які расчыніў свае дзверы ў 2015 годзе. Знайсці нас вельмі проста: нулявы кіламетр трасы М1, у непасрэднай блізкасці ад міжнароднага пункта пропуску «Казловічы».
Гасцініца гатовая прыняць 76 гасцей ва ўтульных нумарах, у якіх ёсць усё неабходнае, як для кароткатэрміновага, так і для працяглага пражывання.
Нумары аформленыя ў класічным стылі, абсталяваныя тэлевізарам з плоскім экранам.
Уласны ванны пакой мае душавую кабіну. Гасцям выдаецца камплект ручнікоў і бясплатныя туалетныя прыналежнасці.
Спакойны сон гарантаваны на зручных адна- і двухспальных ложках з артапедычнымі матрацамі. На вокнах прадугледжаны тоўстыя шторы.
На кожным паверсе ёсць бытавы пакой, дзе можна скарыстацца халадзільнікам, электрагарбатнікам, прасам і мікрахвалевай печкай.
Да паслуг гасцей кругласутачная стойка рэгістрацыі, бясплатны доступ да хуткаснага WI-FI, камера захоўвання, кругласутачны продаж сувеніраў, кандытарскай прадукцыі і ахаладжальных напояў, бясплатная паркоўка з магчымасцю размяшчэння як легкавых аўтамабіляў, так і буйнагабарытнага транспарту (аўтобусаў).
У гасцініцы «Белмытсэрвіс Брэст» Вы можаце не толькі адпачыць, але і правесці нараду, прэзентацыю, дзелавую сустрэчу, скарыстаўшыся канферэнц-залай і перагаворным пакоем.
Наша гасцініца з'яўляецца «pets friendly hotel», і калі Вы падарожнічаеце са сваім хатнім гадаванцам, то нашыя дзверы заўсёды для Вас гасцінна адчыненыя!
На першым паверсе, у холе гасцініцы, размешчана ўтульная кавярня на 50 месцаў. Дзе да паслуг нашых гасцей не толькі кубак духмянай гарбаты ці кавы з выпечкай уласнай вытворчасці, але і магчымасць паснедаць, выбраўшы стравы з меню, замовіць комплексны абед і вячэру.
У нашай кавярні ёсць магчымасць арганізаваць мерапрыемства на любы густ: ад справавога банкету да пышнага вяселля.
Звяртаем Вашу ўвагу, што гасцініца «Белмытсэрвіс Брэст» з'яўляецца тэрыторыяй свабоднай ад курэння.
Гасцініца «Белмытсэрвіс Брэст» – гэта выдатны варыянт размяшчэння па разумнай цане!
Гасцініца «Белмытсэрвіс Брэст» размешчана на ўскраіне горада Брэста ў 2,3 кіламетра ад аграгарадка Клейнікі на аўтатрасе М-1, побач з беларуска-польскай мяжой і міжнародным пунктам пропуску «Казловічы» (для велікагрузных аўтамабіляў)
GPS: 52°07'36.4"N 23°34'43.9"E
Каардынаты на карце: 52.126774, 23.578847
225038, Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Клейнікаўскі с/с, 12