Галоўная / Транспартна-экспедыцыйная дзейнасць / Паручальніцтва

ПАРУЧАЛЬНІЦТВА

surety.declarant.by

РУП "Белмытсэрвіс" валодае статуcамі мытнага прадстаўніка і ўпаўнаважанага эканамічнага аператара трэцяга тыпу.

Мытным заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) устаноўлены чатыры спосабы забеспячэння выканання абавязкаў па выплаце мытных пошлін, падаткаў:

Грашовыя сродкі (грошы)

Банкаўская гарантыя

Паручальніцтва

Заклад маёмасці

Як гэта працуе?

З'яўляючыся мытным прадстаўніком, РУП «Белмытсэрвіс» заўсёды гатова выступіць у якасці паручальніка перад мытнымі органамі і забяспечыць выкананне абавязку па выплаце мытных пошлін, падаткаў адносна тавараў сваіх Кліентаў.

РУП «Белмытсэрвіс» валодае статусам упаўнаважанага эканамічнага аператара трэцяга тыпу, што дае нам права на непадаванне забеспячэння выканання абавязку па выплаце мытных пошлін, падаткаў, пры выпуску тавараў, дэкларантам якіх з'яўляецца РУП «Белмытсэрвіс» (у рамках артыкула 437 Мытнага кодэкса ЕАЭС).

Наяўнасць у РУП «Белмытсэрвіс» статусаў мытнага прадстаўніка і ўпаўнаважанага эканамічнага аператара трэцяга тыпу дазваляе нам вырашаць праблемы сваіх Кліентаў, звязаныя з неабходнасцю прадастаўлення забеспячэння па выплаце мытных плацяжоў, у адпаведнасці з патрабаваннямі мытнага заканадаўства ЕАЭС.

РУП «Белмытсэрвіс» гатовы аказаць сваім Кліентам паслугі па мытным суправаджэнні, што з'яўляецца альтэрнатывай наданню забеспячэння выканання абавязку па выплаце мытных плацяжоў пры змяшчэнні тавараў пад мытную працэдуру мытнага транзіту.

Мы прапануем

Паручальніцтва з выкарыстаннем у якасці гарантыі сертыфіката забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў

Мы прапануем дадзены спосаб надання забеспячэння пры перамяшчэнні Вашых тавараў да мытняў прызначэння Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі. Кошт паслугі залежыць ад: сумы забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў (мытная пошліна + ПДВ); далёкасці перавозкі.

Гарантыя РУП «Белмытсэрвіс» як экспедытара, які валодае статусам «Упаўнаважаны эканамічны аператар».

Мы прапануем дадзены спосаб надання забеспячэння пры перамяшчэнні Вашых тавараў да мытняў прызначэння Рэспублікі Беларусь. Кошт паслугі залежыць выключна ад сумы забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў (мытная пошліна + ПДВ).

У выпадку, калі Вы плануеце выкарыстаць паслугу РУП «Белмытсэрвіс» па наданні забеспячэння выканання абавязку па выплаце мытных плацяжоў у мэтах змяшчэння тавараў пад мытную працэдуру мытнага транзіту, Вам трэба скарыстацца нашай паслугай па складанні ЭПІ, паколькі ў такім выпадку мы прапануем сваім Кліентам толькі комплекс паслуг: ЭПІ + Наданне забеспячэння выканання абавязкаў па выплаце мытных плацяжоў.

Інфармацыя для запампоўкі

Як аплаціць паслугі РУП "Белмытсэрвіс"

Сістэма «Разлік» Іншыя плацяжыБелмытсэрвіс

Почтовый адрес

220036, г. Минск ул.
Лермонтова, 27, каб. 502                    

Контакты:

197 (по Республике Беларусь)

+375 17 275 57 88

+375 33 911 11 97 (из-за пределов Республики Беларусь)

office@btslogistics.by

Мы в социальных
сетях

Напишите нам сообщение

* поля обязательные для заполнения

Анкета клиента РУП «Белтаможсервис»

Пройти опрос