Падарункавы сертыфікат дае права спажыўцу атрымаць любыя тавары, якія рэалізуюцца ў крамах раздробнага гандлю РУП «Белмытсэрвіс», на суму, эквівалентную намінальнаму кошту сертыфіката, які ёсць у продажы на момант падання падарункавага сертыфіката для атрымання тавару.
РУП Белмытсэрвіс» вырабляе і рэалізуе падарункавыя сертыфікаты наступным наміналам:
-
30 (трыццаць) беларускіх рублёў,
-
50 (пяцьдзясят) беларускіх рублёў,
-
100 (сто) беларускіх рублёў,
-
150 (сто пяцьдзясят) беларускіх рублёў.
Не з'яўляецца імянным і можа быць перададзены трэцім асобам.
Дзе і як набыць?
Падарункавыя сертыфікаты можна набыць у любой краме раздробнага гандлю РУП «Белмытсэрвіс».
Адрасы крамаў РУП «Белмытсэрвіс»
Дзе і як выкарыстоўваць?
-
Падарункавы сертыфікат можа быць пададзены для атрымання тавараў у любой з крамаў раздробнага гандлю РУП «Белмытсэрвіс».
-
Дапускаецца магчымасць падсумоўвання некалькіх сертыфікатаў.
Правіламі выкарыстання падарункавых сертыфікатаў
- падарункавы сертыфікат дзейнічае на працягу 180 (сто восемдзесят) каляндарных дзён ад даты пакупкі, пазначанай у сертыфікаце, і можа быць пададзены для атрымання тавараў у межах названага часу.
- Набыццё падарункавага сертыфіката азначае згоду пакупніка з Палажэннем аб парадку рэалізацыі і звароту падарункавых сертыфікатаў РУП «Белмытсэрвіс» у крамах раздробнага гандлю РУП «Белмытсэрвіс»
- Падарункавы сертыфікат вяртанню, абмену на грашовыя сродкі не падлягае
- Сертыфікат надае права на атрыманне ў любой краме раздробнага гандлю РУП «Белмытсэрвіс» тавараў наступных таварных груп: кандытарскія вырабы, безалкагольныя напоі, алкагольныя напоі, тытунёвыя вырабы, малочныя прадукты, мясныя прадукты, хлебабулачныя вырабы, тэкстыльныя тавары, галантарэйныя тавары, папярова-белавыя тавары , мастацкія тавары, іншыя нехарчовыя тавары.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з набыццём і выкарыстаннем падарункавых сертыфікатаў, звяртайцеся па тэлефоне +375 (17) 259-75-92