Парадак выкарыстання сертыфікатаў

Падарункавы сертыфікат дае права спажыўцу атрымаць любыя тавары, якія рэалізуюцца ў крамах раздробнага гандлю РУП  «Белмытсэрвіс», на суму, эквівалентную намінальнаму кошту сертыфіката, які ёсць у продажы на момант падання падарункавага сертыфіката для атрымання тавару.

РУП Белмытсэрвіс» вырабляе і рэалізуе падарункавыя сертыфікаты наступным наміналам:

  • 30 (трыццаць) беларускіх рублёў,
  • 50 (пяцьдзясят) беларускіх рублёў,
  • 100 (сто) беларускіх рублёў,
  • 150 (сто пяцьдзясят) беларускіх рублёў.

Не з'яўляецца імянным і можа быць перададзены трэцім асобам.

Дзе і як набыць?

Падарункавыя сертыфікаты можна набыць у любой краме раздробнага гандлю РУП  «Белмытсэрвіс».

Адрасы крамаў РУП  «Белмытсэрвіс»

Дзе і як выкарыстоўваць?

  • Падарункавы сертыфікат можа быць пададзены для атрымання тавараў у любой з крамаў раздробнага гандлю РУП  «Белмытсэрвіс».
  • Дапускаецца магчымасць падсумоўвання некалькіх сертыфікатаў.

Правіламі выкарыстання падарункавых сертыфікатаў

  • падарункавы сертыфікат дзейнічае на працягу 180 (сто восемдзесят) каляндарных дзён ад даты пакупкі, пазначанай у сертыфікаце, і можа быць пададзены для атрымання тавараў у межах названага часу.
  • Набыццё падарункавага сертыфіката азначае згоду пакупніка з Палажэннем аб парадку рэалізацыі і звароту падарункавых сертыфікатаў РУП  «Белмытсэрвіс» у крамах раздробнага гандлю РУП «Белмытсэрвіс»
  • Падарункавы сертыфікат вяртанню, абмену на грашовыя сродкі не падлягае
  • Сертыфікат надае права на атрыманне ў любой краме раздробнага гандлю РУП  «Белмытсэрвіс» тавараў наступных таварных груп: кандытарскія вырабы, безалкагольныя напоі, алкагольныя напоі, тытунёвыя вырабы, малочныя прадукты, мясныя прадукты, хлебабулачныя вырабы, тэкстыльныя тавары, галантарэйныя тавары, папярова-белавыя тавары , мастацкія тавары, іншыя нехарчовыя тавары.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з набыццём і выкарыстаннем падарункавых сертыфікатаў, звяртайцеся па тэлефоне +375 (17) 259-75-92