Галоўная / Транспартна-экспедыцыйная дзейнасць / Электроннае папярэдняе інфармаванне

ЭЛЕКТРОННАЕ ПАПЯРЭДНЯЕ ІНФАРМАВАННЕ

epi.declarant.by

ЭПІ дазваляе аптымізаваць і паскорыць працэс ажыццяўлення мытных аперацый у дачыненні да перамяшчаных праз мытныя межы тавараў

Сутнасць электроннага папярэдняга інфармавання (ЭПІ) мытных органаў Рэспублікі Беларусь палягае ў тым, што перавозчык, экспедытар, або любая іншая ўпаўнаважаная для гэтых мэтаў асоба, загадзя накіроўвае ў мытны орган апавяшчэнне устаноўленага ўзору з дэталёвай інфармацыяй аб перавозцы і таварах, што ўвозяцца на тэрыторыю Мытнага саюза. У сваю чаргу мытны орган у якасці пацверджання прысвойвае гэтай заяўцы індывідуальны нумар – нумар ЭПІ.
Па прыбыцці ў памежны пункт мытнага кантролю (пункт мытнага афармлення) кіроўца падае мытнаму органу нумар ЭПІ.

Галоўная мэта ЭПІ – аптымізаваць і паскорыць працэс афармлення Вашых грузаў пры праходжанні мяжы.

Як гэта працуе?

Мытныя органы праводзяць фарматна-лагічны кантроль атрыманай інфармацыі і ў выпадку адсутнасці памылак прысвойваюць атрыманай інфармацыі аб перавозцы ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар (нумар ЭПІ). Пры гэтым папярэдне пададзеныя ў мытныя органы звесткі бяруцца за аснову фарміравання электроннага выгляду транзітнай дэкларацыі.

Пасля прыбыцця ў пункт мытнага афармлення Рэспублікі Беларусь перавозчык (экспедытар) падае мытнаму органу неабходныя дакументы, а таксама называе свой нумар ЭПІ.

Па нумары ЭПІ супрацоўнік мытных органаў знаходзіць інфармацыю пра тавары ў інфармацыйнай базе і звярае яе з пададзеными дакументамі. У выпадку адсутнасці разыходжанняў і недакладнасцяў у дакументах, пададзеных перавозчыкам (экспедытарам) і інфармацыі, атрыманай мытным органам пры папярэднім электронным інфармаванні, супрацоўнікі мытных органаў ажыццяўляюць выпуск тавараў.

Мы заўсёды рады прапанаваць нашым Кліентам свае паслугі па фармаванні ЭПІ. Усё, што ад Вас патрабуецца – гэта загадзя накіраваць неабходныя дакументы* нашаму спецыялісту па мытным дэклараванні. Накіраванне дакументаў ажыццяўляецца па электроннай пошце не менш чым за 3 гадзіны (можна адразу пасля загрузкі транспартнага сродку) да прыбыцця транспартнага сродку ў памежны пункт пропуску.

Акрамя таго, мы рады прапанаваць Вам свае паслугі па наданні забеспячэння выканання абавязку па выплаце мытных плацяжоў, у выпадку калі ў Вас ўзнікла неабходнасць.

Інфармацыя для запампоўкі

Як аплаціць паслугі РУП "Белмытсэрвіс"

Сістэма «Разлік» Іншыя плацяжы Белмытсэрвіс

Почтовый адрес

220036, г. Минск ул.
Лермонтова, 27, каб. 502                    

Контакты:

197 (по Республике Беларусь)

+375 17 275 57 88

+375 33 911 11 97 (из-за пределов Республики Беларусь)

office@btslogistics.by

Мы в социальных
сетях

Напишите нам сообщение

* поля обязательные для заполнения

Анкета клиента РУП «Белтаможсервис»

Пройти опрос