Домашняя страница / О компании / Новости
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзіўная родная мова
Максім Танк
Нацыянальная мова – неацэннае багацце кожнага асобнага народа. Адначасова гэта багацце ўсяго чалавецтва, таму што страта любой мовы азначае страту моўнай разнастайнасці. Абавязак нас усіх – берагчы родную мову, садзейнічаць яе росквіту і развіццю, а таксама з павагай ставіцца да моў іншых народаў.
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
«Белмытсэрвіс» далучыўся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Супрацоўнікі прадпрыемства добра ўсведамляюць, што ў мове адлюстраваныя філасофія, маральныя каштоўнасці беларусаў і гістарычная памяць, таму неабходна берагчы і перадаваць наступным пакаленням гэты вялікі скарб – родную матчыну мову.
З Міжнародным днём роднай мовы, сябры!