Домашняя страница / О компании / Новости

Беларусь сегодня: в «Великом камне» открылся новый транспортно-логистический центр

Важныя кропкі шоўкавага шляху

Новы транспартна-ла­гiстыч­ны цэнтр «Вялiкi камень — Белтаможсэрвiс» адкрыўся на тэрыторыi iнду­стрыяль­нага парку. Гэта ўжо трэцi па лiку комплекс РУП «Белтаможсэрвiс» у Мiнскiм рэгiёне i дзявяты ў краiне. Цэнтр дазваляе апрацоўваць грузы, якiя прыходзяць рознымi вiдамi транспарту.

b80332c218401d61d7cc372f8f5bdf41.jpg

Складскi комплекс класа А пло­шчай больш за 15 тысяч квадратных метраў, ёмiстасцю 10 000 палетамесцаў, 42 докi для пагрузкi-выгрузкi з ураўняльнымi платформамi, сучасныя сiстэмы вiдэаназiрання i пажаратушэння, кандыцыянiравання i кантролю тэмпературнага рэжыму. Улiк руху тавараў тут адбываецца з выкарыстаннем сiстэмы WMS (праграмны комплекс, якi забяспечвае адраснае захоўванне, аўтаматызацыю дакументаў i рэгуляванне працы склада), а таксама праграмных прадуктаў уласнай распрацоўкi. Комплекс абсталяваны такiм чынам, што ў залежнасцi ад iндывiдуальных характарыстык магчыма як падлогавае, так i стэлажнае захоўванне тавараў. Складскi комплекс тэрмiнала ўклю­чае ў сябе склад часовага захоў­вання, мытны i склад агульнага карыстання.

Як адзначылi на прадпрыемстве, размяшчэнне новага цэнтра абумоўлена шэрагам геаграфiчных i эканамiчных фактараў. Характэрна, што праз iндустрыяльны парк праходзiць мiжнародная аўтамагiстраль Масква — Берлiн (M-1/E30) у Расiю i Цэнтральную Еўропу. Таксама два найбуйнейшыя транс’еўрапейскiя чыгуначныя транспартныя калiдоры забяспечваюць выдатныя сувязi з Еўропай i Расiяй, з Балтыйскiм i Чорным морамi, прамое падключэнне да Транссiбiрскай магiстралi, прамыя зносiны з транзiтным мiжнародным маршрутам Чунцын — Сiньцзян — Еўропа. Акрамя iншага, у межы «Вялiкага каменя» ўключаны мiжнародны аэрапорт.

80976a36d6f9a6a9f4b350f86bb7377d.jpg

Зараз транспартна-лагiстычны цэнтр «Вялiкi камень — Белтамож­сэрвiс» — адзiн з дзевяцi транспарт­на-лагiстычных цэнтраў найбуй­нейшага лагiстычнага аператара краiны. Як расказаў дырэктар Мiнскага фiлiяла РУП «Белтамож­сэрвiс» Аляксандр Скач­коў­скi, актыўнае развiццё знешне­эканамiч­ных сувязей памiж краi­намi, рост аб’ёмаў знешнегандлёвых аперацый i, як вынік, транзiт­ных перавозак патрабуе наяўнасцi адпаведнай структуры лагiстыч­нага i транспартнага патэнцыялу нашай краiны:

— Пастаянны рост знешняга попыту на беларускiя тавары патрабуе стварэння транспартна-лагiстычнай iнфраструктуры новай якасцi — iнфраструктуры, здольнай генерыраваць комплексныя лагiстычныя прадукты i забяспечваць знiжэнне выдаткаў, звязаных з дастаўкай тавару канчатковаму спажыўцу. Улiчваючы тэрытарыяльнае размяшчэнне, Мiнскi рэгiён мае найбольшую канцэнтрацыю грузапатоку i, як вынік, больш насычаную лагiстычную iнфраструктуру ў краiне. З мэтай рэалiзацыi планаў Мiнскага фiлiяла РУП «Белтаможсэрвiс» па пашырэннi складской iнфра­структуры ў Мiнскiм рэгiёне быў зроблены аналiз адпаведных плош­чаў i тэрыторый. Ацанiўшы ўсе перавагi iндустрыяльнага парку, у тым лiку спрошчаныя адмiнiстрацыйныя працэдуры, падатковыя i мытныя льготы, якiя прадастаўляюцца дзяржавай, РУП «Белтаможсэрвiс» лiчыць, што «Вялiкi камень» — найбольш выгаднае месца для вядзення бiзнесу i рэалiзацыi стратэгiй развiцця прадпрыемстваў у Мiнскiм рэгiёне.

У транспартна-лагiстычным цэнтры «Вялiкi камень — Белтамож­сэрвiс» кансалiдацыя i тэрмiналь­ная апрацоўка магчымы для тавараў розных катэгорый, пачынаючы ад прадукцыi дрэваапрацоўкi, будаўнiчай галiны i заканчваючы сучасным высокатэхналагiчным абсталяваннем, неабходным для развiцця сусветных кампанiй i выбудоўвання лагiстыкi ўзроўняў 4PL i 5PL.


Крыніца: SB.BY

Возврат к списку