Домашняя страница / О компании / Новости

РУП «Белмытсэрвіс» віншуе з Днём абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Ад імя калектыву РУП «Белмытсэрвіс» і сябе асабіста віншую Вас з Днём абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

23.jpg
Гэты знамянальны дзень аб'ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто гатовы змагацца за яе інтарэсы, хто ўмее браць на сябе адказнасць за свой дом і будучыню.
Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці — гэта мір, спакой і стабільнасць. Кожны грамадзянін незалежна ад таго, знаходзіцца ён на баявым пасту ці займаецца мірнай справай, перш за ўсё абаронца сваёй Радзімы і блізкіх.
Ад усёй душы жадаю Вам здароўя і дабрабыту, мірнага служэння Айчыне, упэўненасці ў заўтрашнім дні і святочнага настрою!
Генеральны дырэктар РУП "Белмытсэрвіс"
В.А.Бабарыкін

Возврат к списку