Домашняя страница / О компании / Новости

Віншуем Дзяржаўную мытную службу Рэспублікі Беларусь з 30-гадовым юбілеем!

Ад імя кіраўніцтва і ўсяго калектыву РУП «Белмытсэрвіс» прыміце самыя цёплыя і шчырыя вiншаваннi з 30-гадовым юбілеем!

457.jpg

За мінулыя гады Дзяржаўная мытная служба ўмацавала свой патэнцыял, вырасла ў сучасную, дынамічную структуру, якая развіваецца і цвёрда стаіць на абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі.
Зладжанны падыход і самааддача кожнага работніка спрыяюць дасягненню якасна новага ўзроўню мытнага адміністравання.
У гэты святочны дзень жадаем Вам поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай роднай Беларусі. Моцнага здароўя, міру і дабрабыту Вам і Вашым сем’ям!

Возврат к списку