Домашняя страница / О компании / Новости
Як паведамілі на прадпрыемстве, гэтаму спрыяла ўзаемная зацікаўленасць у правядзенні сумеснай дзейнасці ў сферы інфармацыйных камунікацый, імкненне да развіцця ўзаемавыгаднага дзелавога супрацоўніцтва на аснове цеснага ўзаемадзеяння ў пытаннях развіцця і рэалізацыі інавацыйных падыходаў у сферы гандлю і лагістыкі. Гаворка, у прыватнасці, аб аказанні комплексу лагістычных, транспартна-экспедыцыйных, складскіх і мытных паслуг, а таксама паслуг біржавога брокера, і садзейнічанне ў пошуку пакупнікоў прадукцыі ў Кітаі і іншых краінах.
На што паўплывае падпісанне гэтага дакумента? Бакі разлічваюць на павелічэнне аб’ёмаў, экспартуемых УП «Беллесэкспарт» лесапрадукцыі, садзейнічанне развіццю экспартных перавозак чыгуначным, аўтамабільным і марскім відам транспарту, а таксама павелічэнне грузапатокаў з Беларусі ў Кітай і іншыя краіны і садзейнічанне развіццю перавозак аўтатранспартам па тэрыторыі нашай краіны. Сярод задач таксама арганізацыя і развіццё супрацоўніцтва паміж бакамі па аказанні мытных паслуг, выхаду на новыя рынкі збыту лесапрадукцыі, забеспячэнне даступнасці і якасці транспартных паслуг, і што немалаважна — зніжэнне выдаткаў абедзвюх кампаній.
Трэба сказаць, што «Беллесэкспарт» з’яўляецца адным з буйных пастаўшчыкоў прадукцыі на экспарт і прадстаўляе інтарэсы ўсіх 100 падведамных арганізацый лясной галіны Рэспублікі Беларусь. Асноўная задача прадпрыемства — спрыяць прасоўванню айчыннай лесапрадукцыі на сусветны рынак, аказанне паслуг па ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці, заключэнне экспартных і імпартных кантрактаў, падтрыманне грамадскіх сувязяў.
— На сённяшні дзень РУП «Белмытсэрвіс» надае вялікае значэнне нарошчванню экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, актыўна развівае інавацыйныя падыходы ў сферы гандлю і лагістыкі, забяспечваючы вядзенне знешнеэканамічных здзелак «пад ключ» і прасоўванне прадукцыі лясной галіны на міжнародныя рынкі і фарміраванне лаяльнай цэнавай палітыкі, — патлумачылі на прадпрыемстве.
Нагадаем, што «Белмытсэрвіс» ажыццяўляе не толькі аўтамабільныя, марскія і авіяцыйныя перавозкі, але і дастаўляе грузы па чыгунцы — адным з бяспечных і надзейных відаў транспарту. Менавіта ён — самы ўніверсальны, а пры дастаўцы вялікіх аб’ёмаў тавараў, у тым ліку і лесаматэрыялаў, на значныя адлегласці эканамічна мэтазгодны. Асноўны плюс кантэйнерных чыгуначных перавозак — адсутнасць дадатковых перагрузак грузаў. Таму грузаперавозкі па чыгунцы застаюцца запатрабаваным спосабам дастаўкі вялікіх партый тавараў, патлумачылі на прадпрыемстве.
Крыніца: Звязда