Домашняя страница / О компании / Новости

Хатынь: жалобны плач праз гады

У кожнага народа ёсць месца, якое з’яўляецца яго сімвалам, месцам нацыянальнага пакланення, прымірэння, памяці. У беларусаў гэта Хатынь. Назва невялікай вёскі стала сімвалам трагедыі нашай Айчыны ў ХХ стагоддзі.


22 сакавіка 1943 года, роўна 81 год таму, у невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна, трагічна і назаўсёды спыніўся бег часу – 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены карнікамі, пасля чаго Хатынь папоўніла жалобны спіс тысяч беларускіх паселішчаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Крыху пазней менавіта гэтай, так і не адноўленай у пасляваенны час вёсцы, наканавана было стаць галоўным нацыянальным помнікам жалобы і смутку па бязвінна загінуўшых у полымі ваенных пажараў людзях.
Праз гады беларусы помняць боль і плач «Хатыні». У дзень трагедыі з розных куткоў нашай Радзімы едуць людзі, каб аддаць даніну павагі ахвярам вайны, успомніць усіх мірных жыхароў, якіх бесчалавечна знішчылі акупанты.



Прыязджаюць працоўнымі калектывамі, сем’ямі, школамі. Асаблівая ўвага надаецца захаванні гістарычнай памяці і перадачы праўды пра вайну моладзі.
22 сакавіка маладыя работнікі «Белмытсэрвіс» наведалі Мемарыяльны комплекс «Хатынь», усклалі кветкі да вечнага агню на плошчы Памяці, агледзелі інтэрактыўную экспазіцію музея.









Напрыканцы паездкі прадстаўнікі «Белмытсэрвіс» усклалі кветкі да месца пахавання Іосіфа Камінскага на могілках у Лагойску – адзінага дарослага, які выжыў у Хатыскай трагедыі.


Возврат к списку