Домашняя страница / О компании / Новости

20 верасня – Дзень мытніка

Белмытсэрвіс шчыра віншуе кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, асабовы склад, ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам – Днём мытніка!

Сёння, як і раней, мытныя органы з’яўляюцца гарантам эканамічнай бяспекі нашай дзяржавы і дабрабыту беларускага народа.

Высокі прафесіяналізм, адказнасць і прынцыповасць супрацоўнікаў дазваляе развіваць мытную сістэму Беларусі, рабіць яе па-сапраўднаму сучаснай і дынамічнай, з гонарам выконваць штодзённыя задачы і заслугоўваюць шчырую павагу.

Ад усёй душы жадаем работнікам сістэмы мытных органаў моцнага здароўя, невычэрпнага запасу душэўных і фізічных сіл, а таксама новых поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы! Міру і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Возврат к списку