Домашняя страница / О компании / Новости

Белмытсэрвіс шчыра віншуе з Днём Вялікай Перамогі!

9 мая – святая для кожнай беларускай сям’і дата. Гэта свята болі і смутку, жалобы і слёз аб мільёнах ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны – усіх, гераічна загінуўшых у баях, спаленых фашыстамі жывымі ў сваіх хатах, закатаваных у лагерах і памерлых ад голаду.

Гэта дзень глыбокай пашаны і падзякі ўсім савецкім салдатам і працаўнікам тылу, героям і ветэранам, якія верылі ў Перамогу, мужна змагаліся за Радзіму, ратуючы свет ад карычневай чумы.

Гэта свята вялікай радасці ад перамогі жыцця над смерцю, дабра над злом, надзеі на тое, што жудасная трагедыя больш ніколі не паўтарыцца.

Сёння мы разумеем, як важна захаваць гістарычную праўду пра вайну, ушанаваць подзвіг нашага народа-пераможцы – гэта святы абавязак і перад продкамі, і перад нашчадкамі.

У гэты дзень Белмытсэрвіс шчыра жадае ўсім калегам, партнёрам і сябрам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над нашай Радзімай!

Возврат к списку