Домашняя страница / О компании / Новости
1 мая адзначаецца Дзень Працы. Белмытсэрвіс шчыра віншуе з гэтым яркім вясновым святам!

Без працы цяжка ўявіць сабе чалавека. Першыя крокі, першыя прачытаныя радкі і напісаныя словы, поспехі ў навучанні, дасягненні ў вытворчасці, спорце, мастацтве – усё здабываецца праз намаганне, праз руплівую штодзённую працу. Праца выхоўвае, падтрымвае, вучыць, дысцыплінуе, дорыць радасць. З дапамогай працы мы развіваемся, рухаемся наперад, укараняем інавацыі, фарміруем сваю будучыню і будучыню сваёй краіны.
Белмытсэрвіс жадае ўсім сваім калегам, партнёрам і сябрам, каб праца заўсёды прыносіла радасць і задавальненне, дапамагала вырашаць самыя складаныя задачы, натхняла на новыя здзяйсненні!
Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, гармоніі і поспехаў!