Домашняя страница / О компании / Новости
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Ад імя кіраўніцтва і сябе асабіста сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня – найважнейшая дата ў гісторыі беларускай дзяржавы. Дзень Незалежнасці аб'ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню, з'яўляецца ўвасабленнем гераізму, стойкасці і мужнасці, сімвалам адзінства, дабрабыту і працвітання нашай дзяржавы.
У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, а таксама аптымізму і творчых поспехаў!
Жадаю, каб над нашай роднай Беларуссю заўсёды было чыстае мірнае неба, у сэрцах людзей – спакой, а ў хатах – дабрабыт!
Генеральны дырэктар РУП “Белмытсэрвic“ В.А. Бабарыкiн