Домашняя страница / О компании / Новости

Дарагія жанчыны, мілыя мамы!

Ад усяго калектыву рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмытсэрвіс» прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці!



Спакон стагоддзяў кожная прадстаўніца прыгожага полу абвеяна арэолам мацярынства. Мацярынства – веліч і святасць, найважнейшая місія жанчыны, звязаная з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Ваша роля ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў грамадства захоўвацца ў простым і знаёмым з самага нараджэння слове – МАЦI!

Дзень маці сярод шматлікіх святаў займае асаблівае месца ў сэрцы кожнага з нас, бо матчына любоў робіць нас мацней, дапамагае пераадольваць нягоды і верыць у поспех.

Дарагія жанчыны, у дзень вашага свята, у дзень, калі кожны адкрыта прыхіляецца перад вашай працай 24 гадзіны 7 дзён у тыдзень без выхадных, хочацца пажадаць, каб гэтая праца заўсёды прыносіла каласальнае і невычэрпнае натхненне, гармонію і цеплыню!

Нізкі вам паклон і самыя шчырыя словы ўдзячнасці! Жадаем, каб у вас заўсёды была самая высокая ўзнагарода за прафесійныя поспехі – бескарыслівая дзіцячая любоў, душэўныя абдымкі блізкіх і гонар за іх дасягненні!

Жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту ў сям'і і шмат незабыўных момантаў у жыцці!

Генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс»

Вадзім Бабарыкiн 

Возврат к списку