Домашняя страница / О компании / Новости
Святочны настрой сёння і ў цэнтральным апараце РУП «Белмытсэрвіс».

З усмешкай і пазітыўным настроем усх работнікау сустрэлі ў сімвалізаваных нацыянальных касцюмах супрацоўнікі прадпрыемства. Пры ўваходзе была арганізавана фотовыстава значных падзей прадпарыемства за гэты год. Кожны фотаздамак меў назву з элементаў беларусскага арнаменту, які адлюстроўваў сутнасць здымка.

Сімвалам свята стала стужка з беларускім арнаментам у карпаратыўных фарбах прадпрыемства. Яшчэ адзін сімвал адзінства – драўляная карта-пазл Беларусі, якая ўвасобіла ў сабе акт гістарычнай справядлівасці да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе.




Народнае адзінства – гэта крыніца найвялікшай духоўнай сілы і адданасці Айчыне. Сёння мы адзіныя – як народ моцнай суверэннай і квітнеючай краіны.
Са святам!