Домашняя страница / О компании / Новости

З Беларусі ў Кітай – за 14 дзён

«Белмытсэрвіс» ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс - Адзін шлях» актыўна развівае праекты па перавозцы грузаў чыгункай і выступае адначасова грузаатрымальнікам, адпраўшчыкам, сааператарам і экспедытарам кантэйнерных цягнікоў.

Больш падрабязна - першы намеснік генеральнага дырэктара «Белмытсэрвіс» Алена Скрыпчык:


Чыгуначныя перавозкі - адзін з самых эканамічных, надзейных і дакладных спосабаў дастаўкі грузаў, універсальны пры дастаўцы вялікіх аб'ёмаў тавару на значныя адлегласці, гэтым і тлумачацца яго высокія рынкавыя паказчыкі. Сетка «Белмытсэрвіс» ўключае ў сябе 8 сучасных транспартна-лагістычных цэнтраў класа «А» агульнай плошчай больш за 70 тысяч метраў квадратных, пад'язныя шляхі і кантэйнерную пляцоўку ў Мінскім раёне. Прадпрыемства забяспечвае хуткія, надзейныя і рэгулярныя перавозкі ў краіны Еўропы, Прыбалтыйскага рэгіёну, Азіі. Намэнклятура паставак тавараў досыць шырокая: пачынаючы з буйнагабарытных зборных грузаў, заканчваючы прадуктамі харчавання.


Улічваючы стратэгічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці, мытнымі органамі і арганізацыямі на пастаяннай аснове праводзіцца праца па спрашчэнні мытных працэдур у галіне міжнародных перавозак па кірунку Кітай-Беларусь-Кітай. Важна, што пры адпраўцы цягнікоў прадпрыемствам за адзін дзень аказваецца поўны комплекс лагістычных паслуг, які ўключае ў сябе не толькі кансалідацыю тавару, але і захоўванне, афармленне ўсёй неабходнай дакументацыі, а таксама транспартна-экспедыцыйнае абслугоўванне на ўсім шляху.

«Белмытсэрвіс» забяспечвае перавозку грузаў усімі відамі транспарту: аўтамабільным, чыгуначным, марскім і авіятранспартам. Тэрміны дастаўкі залежаць у першую чаргу ад віду транспарту і ўмоў захоўвання самога грузу. Кантэйнерны цягнік пераадолее больш за 7 тысяч кіламетраў за 14 дзён і адправіцца ў тры кітайскія гарады.


З улікам партнёрскай сеткі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, «Белмытсэрвіс» ажыццяўляе пошук вытворцаў тавараў для далейшай рэалізацыі на рынку Кітайскай Народнай Рэспублікі ў адпаведнасці з патрэбамі пакупніка, забяспечвае поўнае суправаджэнне гандлёвай здзелкі паміж заводам-вытворцам і канчатковым атрымальнікам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. У перспектыве плануецца павелічэнне адправак да 4 разоў на месяц.

Радіо Беларусь

Возврат к списку