Домашняя страница / О компании / Новости

Дзіцячая арт-эстафета «Сэрца маёй Беларусi» прайшла ў РУП «Белмытсэрвіс»

У рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Белмытсэрвіс» прайшла дзіцячая арт-эстафета «Сэрца маёй Беларусi»

У ЦІШЫНІ ЛЯСОЎ, ЦУРЧАННЕ РУЧАЁЎ І НЕАБСЯЖНАСЦІ ПАЛЁЎ Б'ЕЦЦА ЯНО ... ПАТАЕМНАЕ, НЕВЫМОЎНАЕ І ВЕЧНАЕ - СЭРЦА МАЁЙ БЕЛАРУСІ!

Што менавіта стала крыніцай натхнення і выказвання эмоцый дзіцячай сумленнасці і мар? Гэта гарады і вёсачкі, гэта зямля і краіна - гэта Беларусь!

Крыніцай б'ецца сэрца, у якім у стагоддзях захоўваецца Сафійскі сабор, Белавежская пушча і ўзоры Слуцкай святыні. Тут нарадзіліся мы, увесь наш народ. Яснаглазыя і светла-русыя, мы, дзелім хлеб і соль, дружбу і поспех. Авеяныя легендамі і паданнямi ў ноч купальскую шукаем сімвал шчасця і любові. Усе шляхі вядуць у бацькоўскі дом - у наш маленькі край, дзе з самага дзяцінства нам усё так міла. Менавіта з зямлі бацькоў - мы чэрпаем вытокі, вытокі нашай творчасці. І толькі тады мы адчуем прыгажосць беларускай душы, калі зможам стаць удзельнікамі эстафеты, якая захоўвае сакрэты кожнага куточка сінявокай, нашай маленькай Радзімы.

(Творчыя работы дзяцей работнікаў цэнтральнага апарата Прадпрыемства і філіяла «Белмытвыдат»)

Наша маленькая Радзіма, наш край дзіўнай прыроды і сапраўднага гераізму. Запаведнікі і заказнікі, якія спалучаюцца з гранітам плачу і жалю - менавіта яны з'яўляюцца ўвасабленнем памяці быць заўсёды са сваёй краінай і берагчы нашу незалежнасць.

(Творчыя работы дзяцей работнікаў Брэсцкага філіяла Прадпрыемства)

Наша маленькая Радзіма, у якой адлюстраваннем азёрных блікаў і водарам хвой агорнута душа славянскага «базару». І быць бліжэй ўжо немагчыма, бо тут «карані», якія ў нас, уся іх сіла і былінасць.

(Творчыя работы дзяцей работнікаў Віцебскага філіяла Прадпрыемства)

Наша маленькая Радзіма, дзе на гарызонце сонца і стракатанне конікаў. Толькі тут мы можам пачуць чысціню і пявучасць нашых палёў. Толькі тут мы можам адчуць смак сапраўднага прыроднага багацця і ўраджаю. Толькі тут можна пранікнуцца духам карэннай працавітасці беларусаў.

(Творчыя работы дзяцей работнікаў Гомельскага філіяла Прадпрыемства)

Наша маленькая Радзіма, у сэрцы і думках якой назаўсёды шчодры, добры, любы край і яго бажэсцвенная стаць. Тая зямля і краіна, якая лепшая для нас на планеце. Быць разам, і гэтым адзіныя, пазіраючы на каралеўскія замкі, культавыя храмы і архітэктурныя помнікі.

(Творчыя работы дзяцей работнікаў Гродзенскага філіяла Прадпрыемства)

Наша маленькая Радзіма - голас маці, песні за сталом - гэта дом які мы так любім. За рабіну пад акном, за васількі ў касічках і за дзіцячы бляск у вачах. У гэтым доме ты адчуеш сілу крыніц, трапятанне ад беларускай песні і захапленне ад іскрыстасцi Лявоніхі. Толькі дома на тваім твары малюе ўсмешку бусел на даху і кацяня ў кошыку.

(Творчыя работы дзяцей работнікаў Мінскага філіяла Прадпрыемства)

Гэта наша маленькая Радзіма. Мы ва ўсім падобныя з ёй і менавіта таму ўсе шляхі вядуць сюды. Тут зямля наша льняная і алея жураўліная. Тут наша сям'я сапраўдная і дружбы палатно. Тут сіла наша і крыніца душы! Тут яно грукае з шчырым хваляваннем і клопатам! Толькі яно - Сэрца Маёй Беларусі!

Даведачна: Дзіцячая арт-эстафета «Сэрца маёй Беларусі» ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Белмытсэрвіс» праходзіла ў канікулярны перыяд у мэтах выяўлення творчага патэнцыялу сярод дзяцей работнікаў Прадпрыемства і забеспячэння іх максімальнай самарэалізацыі і эстэтычнага выхавання, фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі, прышчаплення высокіх патрыятычных пачуццяў. Арт-эстафета была праведзена на ўсім прадпрыемстве шляхам арганізацыі тэматычных конкурсаў творчых прац для дзяцей работнікаў Прадпрыемства ва ўзросце да 16 гадоў уключна па наступных намінацыях: «Лепшы верш», «Лепшы малюнак. Мая радзіма», «Лепшы малюнак. Мытная справа». Тэматыка творчых работ арт-эстафеты накіравана на глыбокае і рознапланавае раскрыццё ідэі любові да сваёй малой радзімы, а таксама на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці дзяцей, развіццё і рэалізацыю дзіцячых грамадска-значных ініцыятыў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, ўзаемаўзбагачэнне вопытам работы ў справе захавання традыцыйных культурных каштоўнасцей: сям'i, любовi да радзімы, гістарычнай пераемнасці, талерантнасцi, міралюбнасцi.

Па выніках правядзення арт-эстафеты ўсе ўдзельнікі будуць адзначаны каштоўнымі падарункамі.

Возврат к списку