Домашняя страница / О компании / Новости

Нават пандэмія не перашкода!

Днямі ў гэтай транспартна-лагістычнай кампаніі падвялі вынікі мінулага года. І яны не могуць не абнадзейваць: асноўная паказчыкі выкананы, станоўчая дынаміка да папярэдняга года забяспечана. Калі на пачатку пандэміі былі небеспадстаўныя хваляванні, што рынак перавозак можна пацярпець ад зніжэння эканамічнай актыўнасці суб’ектаў гаспадарання, то пазней стала зразумела — дарэмна хваляваліся.

Вопыт і прафесіяналізм

Тым больш, што такому надзейнаму аператару, які на гэтым рынку ўжо заваяваў сабе аўтарытэт — можна і трэба давяраць!

Як патлумачылі ў РУП «Белмытнясэрвіс», у 2020 годзе рынак транспартна-лагістычных паслуг істотна адрозніваўся ад папярэдніх перыядаў. Назапашаны раней вопыт работы лагістычнага аператара ў сітуацыях сацыяльнай і эканамічнай нестабільнасці ў дачыненні да мінулага года быў карысны толькі часткова, паколькі галоўным фактарам ўплыву на дзейнасць ўсёй сусветнай эканомікі стала пандэмія COVID-19.

У выніку за мінулы год рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства забяспечыла выкананне асноўных фінансава-эканамічных паказчыкаў, зацверджаных адпаведным бізнес-планам, забяспечыла станоўчую дынаміку да ўзроўню 2019 года. Асноўнымі напрамкамі з'яўлялася дзейнасць у якасці ўпаўнаважанага эканамічнага аператара, мытнага прадстаўніка, мытнага перавозчыка, уладальніка складскіх комплексаў, біржавога брокера і гандлёвага прадстаўніка, імпарцёра і экспарцёра тавараў.

Трэба сказаць, што эпідэміялагачная абстаноўка мінулага года прынцыпова не змяніла стратэгічны вектар прадпрыемства, на якім паслядоўна вырашалі задачы па далейшым развіцці транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці. Як вынік — аб'ём экспедавання ўсімі відамі транспарту летась склаў 30 921 перавозак.

У тройцы лідараў

Акрамя таго, у мінулым годзе транспартна-лагістычная кампанія пашырыла пералік маркіраваных тавараў, у дачыненні да якіх неабходна наяўнасць абавязковага кода маркіроўкі па тэхналогіі «Datamatrix». Для гэтага транспартна-лагістычныя цэнтры і склады часовага захавання былі аснашчаны адпаведнымі праграмна-апаратнымі комплексамі.

— Летась таксама абноўленыя праграмныя прадукты, якія ўплываюць на павелічэнне прадукцыйнасці працы спецыялістаў па мытным дэклараванні, рэалізаваныя індывідуальныя дапрацоўкі пад бізнес-працэсы кліентаў. Ажыццяўлялася высокакваліфікаваная падтрымка і суправаджэнне карыстальнікаў. Прадпрыемствам распрацаванае праграмнае забеспячэнне для рэалізацыі эксперыменту ў рамках Цэнтра электроннага дэкларавання для размеркавання дэкларацый на тавары ў пунктах мытнага афармлення, — патлумачылі ў кампаніі.

Усе гэтыя крокі адбіліся на адмысловым рэйтынгу і дазволілі РУП «Белмытнясэрвіс» увайсці ў топ-3 лепшых экспедытараў мінулага года. Такія дадзеныя прыводзіць Асацыяцыя міжнародных экспедытараў і лагістыкі «БАМЭ».

Што датычыцца задач на сёлетнюю перспектыву, яны звязаныя з развіццём складской інфраструктуры, укараненнем сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі складскіх аперацый для пашырэння наменклатуры і аб’ёмаў маркіраваных тавараў.

— Рэалізацыя прапанаваных мерапрыемстваў дасць магчымасць выканаць пастаўленыя перад прадпрыемствам задачы ў 2021 годзе, павысіць яго эфектыўнасць і будзе садзейнічаць падтрымцы «Белмытнясэрвіс» як надзейнага, сучаснага і перспектыўнага дзяржаўнага і бізнес-партнёра, — выказалі ўпэўненасць на прадпрыемстве.

Падводзячы вынікі дзейнасці транспартна-лагістычнай кампаніі генеральны дырэктар РУП «Белмытнясэрвіс» Вадзім БАБАРЫКІН падкрэсліў, што адкрываюцца новыя старонкі дзейнасці, а 2021-ы пройдзе пад эгідай года эфектыўнасці на прадпрыемстве.

Толькі лічбы

Нельга абысці і наяўныя магчымасці транспартна-лагістычнай кампаніі. Так, сетка прадпрыемства складаецца з 8 сучасных транспартна-лагістычных цэнтраў, 14 складоў часовага захоўвання, 10 складоў агульнага карыстання, 11 мытных складоў, 1 свабоднага склада, 3 транспартна-лагістычных цэнтраў, якія аснашчаны халадзільнымі камерамі.

Кампанія выконвае рэгулярныя перавозкі ў краіны Еўропы і Азіі. Мае ўласны аўтатранспарт класа Еўра 6, у тым ліку рэфрыжэратары, парк фітынгавых вагонаў-платформаў (больш за 100 адзінак), а таксама з супрацоўнічае з авіякампаніямі Belavia, Lufthansa, Turkish Airlines, Etihad, што дазваляе дастаўляць тавары ў любыя краіны «ад дзвярэй да дзвярэй».

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Фота РУП «Белмытнясэрвіс»

Крыніца: “Звязда”

Возврат к списку