Домашняя страница / О компании / Новости

Паважаныя калегі!

Паважаныя калегі!

Запрашаем Вас на выставу карцін беларускіх мастакоў, якая будзе праходзіць на працягу дня ў холе адміністратыўнага будынка РУП “Белмытсэрвіс”, адначасова паведамляем, што для аматараў у кафэ на 1-м паверсе будзе дзейнічаць абедзеннае меню нацыянальнай беларускай кухні.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы – адмысловы дзень – абвенчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён адзначаецца штогод, пачынаючы з 2000 г.

Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі святкавацца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята – заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, памяркоўнасці і дыялогу.

Мова любой нацыянальнасці тысячі гадоў стваралася пакаленнямі Нашых продкаў, і кожнае слова ў ей – нібы крупінка чыстага золата! Мова – душа нацыі. Мова – гэта ёсць жывая плоць ідэі, пачуцці і думкі.

Што такое родная мова? Родная мова – гэта мова Радзімы, мова мацi, якую мы знаем з самага нараджэння. У кожнага чалавека ёсць свая родная мова, але ёсць і выключэнні: у некаторых іх дзве ці нават тры, або чатыры мовы. Кожны з нас носіць часцінку сваіх продкаў і захоўвае традыцыі, вывучаючы родную мову.

Для беларусаў родная мова заўсёды пачыналася з песні: калі маці спявала першую ў жыцці калыханку, калі з песняй людзі выходзілі на працу і спявалі падчас самых галоўных святаў:

“Мова родная, мова дзядоў!

Іншай мовы мы сэрцам не чуем.

Мілагічнасцю любых нам слоў,

Быццам музыкай, душу чаруеш!”.

музыка: А.Кацікаў,

словы: Л.Геніуш,

выканаўцы: “Песняры” (1997)

РУП "Белмытсэрвіс" выказвае падзяку Беларускаму саюзу мастакоў за карціны, якія былі прадстаўлены для нашай міні-выставы з нагоды Дня роднай мовы!

Возврат к списку