Домашняя страница / О компании / Новости
РУП «Белмытсэрвіс» шчыра віншуе калег, партнёраў і сяброў са святам 1 мая!
У гэты вясновы дзень мы праслаўляем чалавека працы – руплівага, самаадданага, адказнага, які любіць сваю справу і зямлю, на якой нарадзіўся, узгадаваўся, жыве і працуе.
Мы ганарымся нашым народам – працавітым, талерантным і мудрым, які на працягу шматвяковай гісторыі будаваў суверэнітэт і пракладваў свой шлях у будучыню. І сёння мы ўсе адзіны ў імкненні працягваць добрыя традыцыі нашых продкаў, абараняць гістарычную памяць і якасна рабіць справу, кожны – сваю, каб стваральнай працай служыць росквіту Айчыны і захоўваць мір на роднай зямлі!
Са святам Працы! З Днём Першамая!
