Домашняя страница / О компании / Новости

Са святам Перамогі!

З сардэчнай радасцю і бязмерным смуткам мы сустракаем свята Вялікай Перамогі. «Белмытсэрвіс» сардэчна віншуе з нагоды гэтага святога для кожнага з нас дня!

Вялікая Перамога аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, прафесій і веравызнанняў – усіх, хто нясе ў сваім сэрцы памяць пра разбуральную і лёсавызначальную бітву за жыццё і будучыню нашага народа. Мы захапляемся подзвігам герояў-франтавікоў, якія ў крывавай барацьбе змагаліся за свабоду Радзімы, партызанаў-падпольшчыкаў, якія развярнулі небывалае супраціўленне на акупіраванах фашыстамі тэрыторыях, працаўнікоў тылу, якія самаадданай працай будавалі нашу Перамогу. Са слязьмі на вачах мы ўспамінаем мірных жыхароў, дарослых і дзяцей, закатаваных у лагерах смерці і забітых у сваіх дамах.

Нізка схіляем галовы перад ветэранамі, памятаем пра ўсіх ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і ніколі не забудзем той вялікі кошт, які заплацілі нашы продкі за тое, каб сёння мы жылі ў незалежнай краіне і самі вызначалі сваю будучыню!

Шчыра жадаем шчасця, міру і дабра, а нашай роднай Беларусі – адзінства і росквіту!

Возврат к списку