Домашняя страница / О компании / Новости

Сярод пераможцаў «Інтэрнэт-прэміі ТІБО-2021» — сайт РУП «Белтаможсервіс»

Супрацоўнікі прадпрыемства былі ўзнагароджаны прызам «Шкляны шар» і дыпломамі за распрацоўку сайта і за першае месца ў намінацыі «Бізнес для бізнесу (b2b): паслугі», а таксама атрымалі сертыфікат на бясплатнае навучанне адной з праграм Webcom Academy.

81.jpg

РУП «Белтаможсервіс таксама прыняло ўдзел III Еўразійскім лічбавым форуме «EADF-2021», які праходзіў на пляцоўцы ТІБО-2021. З прэзентацыяй сервісу па браніраванні чаргі ў аўтамабільным пункце пропуску — дадатку Belarusborder.by, выступіў Канстанцін Паплёўка, намеснік начальніка аналітычнага аддзела ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій. Асноўнымі прынцыпамі работы сістэмы з’яўляюцца просты алгарытм браніравання, магчымасць захавання дадзеных аб кіроўцы, транспартным сродку і грузаперавозчыку ў профілі карыстальніка і затым выкарыстанне іх пры браніраванні часу перасячэння мяжы.

Сервіс быў створаны ў рамках удасканалення парадку перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь транспартнымі сродкамі, якія выязджаюць з Рэспублiкi Беларусь.

Крыніца: "Звязда"

Возврат к списку