Домашняя страница / О компании / Новости

Юбілей Мінскага філіала РУП "Белмытсэрвіс"

Беларускія прадпрыемствы павялічваюць пастаўкі грузаў у Кітай, а таксама еўрапейскія краіны. Адзін з асноўных відаў транспарту - чыгуначны. Так, толькі з пачатку года ў КНР адпраўлена больш за 15 таварных цягнікоў. Вялікая роля ў пастаўках і транзіце прадукцыі ў Мінскага філіяла найбуйнейшага лагістычнага аператара Беларусі РУП "Белмытсэрвіс".



Пра тое, як абраць прафесію і навучыцца кіраваць грузамі на зямлі, вадзе і ў небе, - Аляксей Кандраценка.

З Барысава - піламатэрыялы, са Слуцка - малочная прадукцыя. Тавары з Мінскай вобласці перыядычна "падарожнічаюць" за сем і больш тысяч кіламетраў. Экспарт у Кітай - адзін з стратэгічна важных напрамкаў гандлю, дзе ключавая роля - у чыгуначнага транспарту. У гэтым годзе з усёй краіны ў КНР адпраўлена больш за 15 цягнікоў. Значны аб'ём работы праводзіць Мінскі філіял найбуйнейшага лагістычнага аператара Беларусі Белмытсэрвіс.

Адзін з галоўных тэхнічных памочнікаў гандлёва-лагістычнага цэнтра - ричстаркер. Спецыяльная машына - сапраўдны віртуоз сваёй справы. Зрэшты, для мытні і лагістыкі - на першым месцы кадры. Маладымі спецыялістамі для розных структур забяспечваюць, напрыклад, сталічныя ўніверсітэты - БНТУ і БДУ. Як раз для іх Белмытнясэрвіс сёння правёў дзень адчыненых дзвярэй. Гэта магчымасць тэорыю падмацаваць практыкай.

Дарэчы, акрамя аўтамабіляў і цягнікоў у перавозках лагісты ўсё больш задзейнічаюць і авіятранспарт. І сёння ж прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта ў знак супрацоўніцтва з найбуйнейшым беларускім лагістычным аператарам ўручылі яго кіраўніцтву сімвалічны факел дружбы. Такім чынам дзве структуры адзначылі і свае юбілеі: Мінскаму філіялу РУП "Белмытсэрвіс" - 20, а БНТУ - 100 гадоў.

Крыніца: Беларусь 1

Возврат к списку