Домашняя страница / О компании / Новости

З прафесійным святам – Днём мытніка!

Ад імя ўсяго калектыву рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмытсэрвіс» прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём мытніка!



Захаваўшы лепшыя традыцыі, сучасныя мытныя органы Рэспублікі Беларусь паслядоўна і стваральна выбудоўваюць сістэму кіраўніцтва мытнай справай і дзяржаўнага мытнага кантролю.

Самаадданая праца ўсіх, хто з гонарам носіць званне супрацоўніка мытных органаў, іх адданасць справе, высокія чалавечыя і маральныя якасці з'яўляюцца прыкладам эфектыўнай дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне дзяржаўнасці і нацыянальнай бяспекі нашай краіны.

Дазвольце выказаць асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам мытні, чый жыццёвы шлях – гэта ўзор самаадданага служэння Айчыне.

Ад усёй душы жадаю Вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых здзяйсненняў на карысць беларускай дзяржавы і грамадства. Няхай у Вашых сем'ях пануюць цяплыня і ўтульнасць!


Генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс»  В.А.Бабарыкiн


Рисунок участницы конкурса "Сэрца маёй Беларусі" Дарьи Петрученя, 12 лет (Брестский филиал РУП "Белтаможсервис")

Возврат к списку