Домашняя страница / О компании / Новости

Zviazda.by: Лагістыка «пад ключ». У Гомельскім філіяле РУП «Белмытсэрвіс» упершыню адбыўся «Дзень Кліента»

Сёння Гомельскі філіял РУП «Белмытсэрвіс» выконвае задачы садзейнічання арганізацыі экспартна-імпартных паставак. Таксама прадпрыемства займаецца развіццём транспартна-лагістычнай інфраструктуры для транзітнай прывабнасці краіны. Таму асаблівую важнасць набываюць сумесныя з буйнымі рэгіянальнымі кампаніямі і прадпрыемствамі Гомельшчыны праекты з сур’ёзным экспартным патэнцыялам.

img-23b3f8b9d8c30aa6e762cc17a602364d-v.jpg

У дзень кліента спачатку прайшла экскурсія па транспартна-лагістычным цэнтры «Гомель-Белмытсэрвіз», а пасля ў фармаце круглага стала адбыўся адкрыты дыялог з прадстаўнікамі Гомельскай мытні. На ім прысутнічалі кіраўнікі і спецыялісты Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, адміністрацыі СЭЗ «Гомель-Ратон» і прадстаўнікамі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у канцэрн «Белдзяржхарчпрам» і «Белнафтахім», лясной, малочнай, мясной прамысловасці, а таксама іншых вядучых прадпрыемстваў Гомельскага рэгіёна.

Падчас сустрэчы дырэктар Гомельскага філіяла РУП"Белмытсэрвіс" Наталля Канановіч азнаёміла прысутных з магчымасцямі па арганізацыі лагістыкі «пад ключ» і маркіроўцы тавараў. Таксама асветлены актуальныя пытанні выкарыстання партовай інфраструктуры Расійскай Федэрацыі для перавальвання беларускіх грузаў.

Супрацоўнікі Гомельскай мытні распавялі пра пілотныя праекты і эксперыменты, накіраваныя на аптымізацыю парадку здзяйснення мытных аперацый. Дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» Наталля Канановіч уручыла падзякі і каштоўныя падарункі стратэгічным кліентам РУП «Белмытсэрвіс» па Гомельскім рэгіёне.

Дададзім, што найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь лагістычны аператар РУП «Белмытсэрвіс» заўсёды дапамагае бізнесу эканоміць час і фінансы.

Источник: Zviazda.by

Возврат к списку