Домашняя страница / О компании / Новости

Zviazda.by: У «Вялікім Камені» адкрыўся новы транспартна-лагістычны цэнтр

Сучасны транспартна-лагістычны комплекс Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» з’яўляецца адным з лідараў у сваёй галіне па эканамічных паказчыках, развіцці інфраструктуры і ўкараненні перадавых тэхналогій, рэалізуючы статус 3-PL правайдара ў частцы выканання экспедытарскіх і транспартных паслуг.

1111_0.jpg

У рамках далейшага развіцця і пашырэння Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» пачаў функцыянаваць новы транспартна-лагістычны цэнтр «Вялікі Камень-Белмытсэрвіс».

Трэба сказаць, што размяшчэнне трэцяга транспартна-лагістычнага цэнтра Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» у індустрыяльным парку «Вялікі Камень» абумоўлена шэрагам геаграфічных і эканамічных фактараў. Так, індустрыяльны парк «Вялікі Камень» размешчаны ў цэнтры Беларусі ў 25 кіламетрах ад Мінска і з’яўляецца адным з пунктаў Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, выконвае ролю камунікацыйнага звяна паміж Еўропай, СНД і Расіяй.

Нагадаем, што праз індустрыяльны парк праходзіць Міжнародная аўтамагістральМасква-Берлін (M1 / E30) у Расію і Цэнтральную Еўропу, два найбуйнейшых трансеўрапейскіх чыгуначных транспартных калідораў забяспечваюць выдатныя сувязі з Еўропай і Расіяй, а таксама з Балтыйскім і Чорным марамі, прамое падключэнне да Транссібірскай магістралі, прамое паведамленне з транзітным міжнародным маршрутам Чунцын — Сіньцзян — Еўропа, таксама ў межы Парку ўключаны Міжнародны аэрапорт.


velikiy_kamen_2.jpg


Як паведамілі на прадпрыемстве, транспартна-лагістычны цэнтр дазваляе апрацоўваць грузы, якія прыходзяць рознымі відамі транспарту. У залежнасці ад індывідуальных характарыстык тавараў магчыма, як падлогавае, так і стэлажнае захоўванне.

Адзначым таксама, што транспартна-лагістычны цэнтр «Вялікі Камень-Белмытсэрвіс» з’яўляецца адным з дзевяці транспартна-лагістычных цэнтраў найбуйнейшага лагістычнага аператара Рэспублікі Беларусь — РУП «Белмытсэрвіс». Гэта складскі комплекс класа А плошчай больш за 15 000 «квадратаў», ёмістасцю 10 тысяч палетамесцаў, 42 докі для пагрузкі-выгрузкі з ўраўняльнымі платформамі, сучасныя сістэмы відэаназірання і пажаратушэння, сучасныя сістэмы кандыцыянавання і кантролю тэмпературнага рэжыму.


velikiy_kamen_4.jpg


Тэрыторыя комплексу абгароджана, уезд транспартных сродкаў ажыццяўляецца праз КПП. Улік руху тавараў адбываецца з выкарыстаннем сістэмы WMS, а таксама праграмных прадуктаў уласнай распрацоўкі.

Больш чым 20-гадовы вопыт работы Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» у сферы аказання паслуг па апрацоўцы грузаў на спецыялізаваных лагістычных тэрміналах, а таксама ажыццяўлення мытных аперацый, дазваляе пастаянна павялічваць пералік аказваемых паслуг, паляпшаць інфраструктуру, павялічваць аб’ёмы складскіх плошчаў дзякуючы адкрыццю новых транспартна -лагістычных цэнтраў, развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з замежнымі і айчыннымі партнёрамі, удасканальваць сістэму аказання паслуг і пастаянна павышаць іх якасць, а таксама працягваць рэалізацыю індывідуальных лагістычных рашэнняў для кожнага кліента.

Источник: Zviazda.by

Возврат к списку