Домашняя страница / О компании / Новости

Звязда: У Маладзечне адбылося ўрачыстае адкрыццё офіса мытнага дэкларавання

29 чэрвеня 2021 года адкрыўся офіс мытнага дэкларавання ў Маладзечне па вул. Прытыцкага, 1.

190.jpg

Гасцей мерапрыемства сустрэлі дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах з караваем і дзіцячы ансамбль танца «Вікторыя Денс». Затым была праведзена аглядная экскурся па офісе мытнага дэкларавання.

194.jpg

Гледачы пабачылі займальнае шоу майстры па пясочнаму роспісу, якое адлюстравала гісторыю РУП «Белмытсэрвіс» у кантэксце Мінскага філіяла і АТД «Маладзечна». Таксама была прадэманстравана кніга памяці Мінскага філіяла, у якой усе жадаючыя змаглі пакінуць памятныя запісы і фатаграфіі.

195.jpg

Аддзел мытнага дэкларавання ў Маладзечне будзе працаваць штодзённа з 09.00 да 21.00.

Заўважна, што ў той жа дзень у Маладзечне а 14:00 ўрачыста адкрылася крама даступных цэн BELTAMOZHSERVICE па адрасе вул. Вялікі Гасцінец, 67-5, дзе можна набыць напоі замежных вытворцаў з Францыі, Італіі, Малдовы, Украіны, Арменіі, Грузіі, Аргенціны, Іспаніі, Чылі, Германіі, Венгрыі і іншых краін. Абяцаюць, што асартымент будзе абнаўляцца на пастаяннай аснове.

Крыніца: Звязда

Возврат к списку